Цёмны шлях. У Ляхавіцкім раёне аўтобус збіў мужчыну, які ляжаў на праезнай частцы
20 снежня ў 18.45 на 32-кіламетры аўтадарогі «Ляхавічы-Крывошын-Свяціца» здарылася ДТЗ.Паміж населенымі пунктамі Ліпск і Залужжа рэйсавы аўтобус, які рухаўся ў напрамку Свяціцы, наехаў на пешахода,які ляжаў на веласіпедзе на праезнай частцы. Ад атрыманых траўмаў жыхара г.Ліпск 1968 г.н. памёр на месцы.
Устаноўлена, што за рулём Нёмана знаходзіўся жыхар Баранавічаў. Па яго словах, ён не заўважыў мужчыну на дароге– той не быў абазначаны святлоадбівальнымі элементамі.
РАСК па факце ДТЗ узбудзіў крымінальную справу па ч.2 арт. 317 Крымінальнага Кодэкса (парушэнне ПДР або эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая кіруетранспартным сродкам, што прывяло па неасцярожнасці да смерці чалавека). Праводзяцца следчыя мерапрыемствы.
Андрэй ГАЎРЫЛЬЧЫК,начальнік АГАІ.