У Ляхавіцкім раёне браканьер забіў аленя
Неўстаноўленая асоба напачатку кастрычніка, знаходзячыся ў лясным масіве ў кіламетры ад в. Падлаззе, забіла аленя. У выніку незаконнага палявання навакольнаму асяроддзю нанесена страта ў асабліва буйным памеры на суму 7350 рублёў (300 базавых велічынь).
22 снежня РАСК па заяве дырэктара Ляхавіцкага РАС «Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў» узбудзіў крымінальную справу па ч.4 арт. 282 (незаконнае паляванне).