У Ляхавіцкім раёне працягваецца акцыя «Нашы дзеці». Старшыня райвыканкама павіншаваў рабят з дзіцячых дамоў сямейнага тыпу
Эстафета дабрачыннасці прынесла святочны настрой і ў дзіцячыя дамы сямейнага тыпу. Навагоднія падарункі рабятам і бацькам уручылі кіраўнік раёна Аляксандр Камінскі, намеснік старшыні райвыканкама Святлана Юрлевіч, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Святлана Якубоўская, старшыня галіновага прафсаюза Святлана Бялецкая.



