Не перасылайце «сябрам» рэквізіты банкаўскай карткі
26 снежня РАСК узбудзіў крымінальную справу па ч.2 арт. 349 (несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі), а таксама ч.2 арт. 212 (крадзеж маёмасці шляхам змены інфармацыі, апрацаванай ў камп’ютарнай сістэме, якая захоўваецца на машынных носьбітах або якая перадаецца па сетках перадачы дадзеных, альбо шляхам увядзення ў камп’ютарную сістэму лжывай інфармацыі) Крымінальнага Кодэкса ў адносінах неўстаноўленай асобы. Яна ў розныя дні кастрычніка пры невядомых абставінах наўмысна, знаходзячыся ў неўстаноўленым месцы, з дапамогай камп’ютарнай праграмы з мэтай несанкцыянаванага доступу да інфармацыі, якая захоўвалася на машынных носьбітах, ажыццявіла доступ да сервера ВКонтакте і «ўзламала» акаунт. Пасля разаслала карыстальнікам сацыяльнай сеткі паведамленні з просьбай выслаць даныя банкаўскай плацёжнай карткі. Зламыснік атрымаў ад «сябра» рэквізіты карткі і выкраў з яго банкаўскага рахунка грашовыя сродкі ў суме 1377 рублёў 60 капеек.
Са зводкамі РАУС знаёмілася Наталля ПЕРАПЕЧКА.