Яркія падарункі

Каб святы былі не толькі вясёлымі, але і бяспечнымі, не трэба забываць пра флікеры, адзначаюць у АДАІ. Выкарыстанне святлоадбівальных элементаў дапамагае дзецям і дарослым стаць бачнымі для аўтамабіляў у цёмны час сутак.
Пра гэта начальнік аддзялення ДАІ Андрэй Гаўрыльчык і старшы дзяржаўтаінспектар Аляксандр Анікевіч нагадалі юным землякам на святочным прадстаўленні ля гарадской ёлкі. Не абышлося без падарункаў, якімі сталі, канешне, флікеры.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.