Аварыі ў Ляхавіцкім раёне

Сёння каля сямі  гадзін раніцы жыхар аг. Навасёлкі паведаміў у міліцыю пра тое, што ў яго двары невядомы  пашкодзіў   вароты. Вінаваты з месца ДТЗ паехаў.

Супрацоўнікі АДАІ правялі вышуковыя мерапрыемствы і ўстанавілі вінаватага. Ім аказаўся мясцовы жыхар  1986 г.н.  Медыцынскі агляд паказаў у яго крыві наяўнасць алкаголю. 

На вадзіцеля, які ў нецвярозым стане ўчыніў ДТЗ, складзена шэсць пратаколаў.

У гэты ж дзень праз пару гадзін, у 12.20,  па вул. Мінскай у Ляхавічах сутыкнуліся два аўтамабілі, вадзіцель аднаго з іх з месца аварыі з’ехаў. Машына атрымала механічныя пашкоджанні. Праводзяцца вышуковыя  мерапрыемствы.

Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.