Сацыяльны прыярытэт
Сесія раённага Савета дэпутатаў зацвердзіла раённы бюджэт
на 2019 год.
Яго праект на сумесным пасяджэнні сесіі райсавета дэпутатаў і райвыканкама прадставіла начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Ірына СТРАМАВУС.
Кансалідаваны бюджэт раёна на 2019 год па даходах і расходах вызначаны ў суме 40666,5 тысячы рублёў.
Структура даходаў бюджэту на 2019 год істотна не змянілася. Уласныя даходы запланаваны ў суме 18766,0 тысячы рублёў з ростам на 3,1 працэнта да чаканай сумы даходаў 2018 года.
Падатковыя даходы вызначаны ў суме 17074,9 тысячы рублёў (91,0 працэнта ад уласных даходаў), непадатковыя даходы – 1691,1 тысячы рублёў (9,0 працэнта).
Асноўнымі крыніцамі, якія фарміруюць даходную частку бюджэту раёна, па-ранейшаму з’яўляюцца падаходны падатак з фізічных асоб (37,9 працэнта ад агульнага аб’ёму паступленняў), падатак на дабаўлены кошт (25,1 працэнта), падаткі на ўласнасць (9,9), падатак на прыбытак (8,1), іншыя падаткі ад выручкі ад рэалізацыі тавараў, работ і паслуг (8,7 працэнта).
У 2019 годзе бюджэту раёна з рэспубліканскага бюджэту перадаюцца бязвыплатныя паступленні ў агульнай суме 21900,4 тысячы рублёў, у тым ліку:
датацыя ў суме 21516,2 тысячы рублёў;
субвенцыі на фінансаванне расходаў па развіцці сельскай гаспадаркі і рыбагаспадарчай дзейнасці – 384,2 тысячы рублёў;
Расходы кансалідаванага бюджэту раёна на 2019 год вызначаны ў суме 40666,5 тысячы рублёў, што складае 105 працэнтаў да ўзроўню гэтага года.
Захоўваецца сацыяльная накіраванасць расходаў бюджэту. На фінансаванне сацыяльных расходаў плануецца накіраваць 34236,2 тысячы рублёў ці 85,5 працэнта ўсіх расходаў, у тым ліку на фінансаванне сацыяльна-культурнай сферы, сацыяльных мерапрыемстваў – 30495,7 тысячы рублёў, на субсідыі арганізацыям, якія аказваюць жыллёва-камунальныя паслугі насельніцтву, – 3162,2 тысячы рублёў, на кампенсацыю розніцы ў цэнах на цвёрдае паліва, якое рэалізуецца насельніцтву, – 212,7 тысячы рублёў, па пасажырскіх перавозках – 365,6 тысячы рублёў.
Пры фарміраванні расходнай часткі бюджэту раёна ўлічана неабходнасць забеспячэння асігнаваннямі першачарговых бюджэтных абавязацельстваў (заработная плата і ўзносы (адлічэнні) на сацыяльнае страхаванне работнікам бюджэтнай сферы, трансферты насельніцтву, аплата камунальных паслуг, прадуктаў харчавання, лекавых сродкаў і вырабаў медыцынскага прызначэння).
На фінансаванне расходаў па сельскай гаспадарцы, рыбагаспадарчай дзейнасці ў раённым бюджэце на 2019 год плануюцца асігнаванні ў суме 1077,89 тысячы рублёў (104,9 працэнта да чаканага выканання гэтага года).
Расходы на жыллёвае будаўніцтва ў 2019 годзе прадугледжаны ў суме 141,2 тысячы рублёў (102,5 працэнта да чаканага выканання ў 2018 годзе), якія плануецца накіраваць на:
будаўніцтва жылых памяшканняў (для сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, на падставе раўнадолевага ўдзелу сродкаў рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў) – 135,7 тысячы рублёў.
Расходы на жыллёва-камунальную гаспадарку ў бюджэце раёна на 2019 год прадугледжаны ў суме 3665,3 тысячы рублёў (103,6 працэнта да чаканага выканання 2018 года).
З агульнай сумы на кампенсацыю часткі затрат арганізацый па аказанні насельніцтву жыллёва-камунальных паслуг субсідыі складаюць 3180,5 тысячы рублёў ці 106,6 працэнта да чаканага выканання гэтага года.
На бягучы рамонт жыллёвага фонду на 2019 год прадугледжана 69,9 тысячы рублёў, на ўзроўні чаканага выканання за 2018 год.
Для выканання ўстаноўленага на 2019 год Дзяржаўнай праграмай «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» на 2016-2020 гады задання па ўводзе агульнай плошчы жылых дамоў пасля капітальнага рамонту ў раённым бюджэце прадугледжана 414,9 тысячы рублёў.
Расходы на добраўпарадкаванне населеных пунктаў на 2019 год прадугледжаны ў суме 1682,3 тысячы рублёў.
Мінімальны нарматыў бюджэтнай забяспечанасці расходаў на ахову здароўя ў разліку на аднаго жыхара па раёне на 2019 год вызначаны ў суме 366,48 рубля. Зыходзячы з нарматыву на ўтрыманне арганізацый аховы здароўя раёна плануецца накіраваць 9591,9 тысячы рублёў (106,4 працэнта да чаканага выканання за 2018 год).
На аказанне медыцынскай дапамогі ў амбулаторных умовах з улікам хуткай медыцынскай дапамогі накіроўваюцца сродкі зыходзячы з мінімальнага нарматыву бюджэтнай забяспечанасці расходаў на ахову здароўя у разліку на аднаго жыхара ў памеры не менш як 40 працэнтаў ад агульнага аб’ёму фінансавання расходаў на ахову здароўя, прадугледжаных для адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі.
У межах сродкаў, выдзеленых на галіну, будзе ажыццяўляцца рэалізацыя дзвюх дзяржаўных праграм у галіне аховы здароўя: «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2016-2020 гады і Дзяржпраграма аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці насельніцтва на 2016-2020 гады.
На рэалізацыю мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы развіцця фізічнай культуры і спорту на 2016-2020 гады ў бюджэце раёна на 2019 год прадугледжаны расходы ў памеры 454,0 тысячы рублёў (на ўзроўні 2018 года); на забеспячэнне функцыянавання дзеючай сеткі ўстаноў культуры, правядзенне культурных мерапрыемстваў – 2114,2 тысячы рублёў.
На ўтрыманне ўстаноў адукацыі раёна і правядзенне мерапрыемстваў адукацыйнага характару прадугледжаны мінімальны нарматыў забяспечанасці расходаў у суме 16376,7 тысячы рублёў, ці з тэмпам росту 110 працэнтаў да ацэнкі чаканага выканання за 2018 год.
Значныя сродкі плануюцца на зарплату работнікаў устаноў адукацыі ў суме 13094,3 тысячы рублёў з тэмпам росту 113,8 працэнта да чаканых расходаў гэтага года.
Расходы на забеспячэнне харчаваннем вучняў і выхаванцаў устаноў адукацыі прадугледжаны ў памеры 815,0 тысяч рублёў (павялічаны на 3 працэнты да чаканых расходаў 2018 года).
На сацыяльную палітыку прадугледжаны расходы ў суме 1804,7 тысячы рублёў.
На ўтрыманне ўстаноў сацыяльнай абароны і забеспячэнне гарантый па сацыяльнай абароне дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, у бюджэце раёна на 2019 год прадугледжаны сродкі ў памеры 1406,8 тысячы рублёў, што вышэй чаканага выканання 2018 года на 8 працэнтаў. На дзяржаўнае забеспячэнне дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, якія знаходзяцца ў прыёмных (апякунскіх) сем’ях і дамах сямейнага тыпу, запланавана 265,0 тысячы рублёў.
У складзе іншых расходаў у галіне сацыяльнай палітыкі вызначаны асігнаванні на дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу (281,5 тысячы рублёў).
Акрамя таго, у бюджэце раёна прадугледжаны сродкі на патанненне пуцёвак у аздараўленчыя лагеры дзецям-сіротам, выплату аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да навучальнага года асобным катэгорыям сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей, прадастаўленне субсідый недзяржаўным некамерцыйным арганізацыям на аказанне сацыяльных паслуг насельніцтву і вырашэнне іншых пытанняў у галіне сацыяльнай палітыкі ў адпаведнасці з заканадаўствам у памеры 55,4 тысячы рублёў.
Прадугледжаны расходы на рэалізацыю маладзёжнай палітыкі, дапамогу ў забеспячэнні жыллём (выплаты субсідый, фінансавай падтрымкі).
Сфарміраваны таксама сельскія бюджэты па даходах і расходах у агульнай суме 999,2 тысячы рублёў.