Узбуджана крымінальная справа ў адносінах былога кіраўніка сельгаспрадпрыемства
14 студзеня пракурор Ляхавіцкага раёна па матэрыялах групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі РАУС узбудзіў крымінальную справу па ч. 1 арт. 14 ( замах на злачынства),ч.1 арт. 210 (завалоданне маёмасцю або набыццё права на маёмасць, учыненыя службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў) КК у адносінах жыхара раёна 1961 г.н. У мінулым годзе ён займаў пасаду кіраўніка аднаго з сельскагаспрадпрыемстваў раёна і ўчыніў спробу крадзяжу металалому (вагой пяць тон агульным коштам 1343 рубля 30 капеек), які знаходзіўся на тэрыторыі прадпрыемства – прадаў яго 23 жніўня без заключэння дагавора продажу непрацуючаму жыхару Баранавіцкага раёна. Аднак не давёў злачынны намер да канца: 5 кастрычніка пры спробе вывазу металу з тэрыторыі прадпрыемства пакупнік быў затрыманы новым дырэктарам.
Са зводкамі РАУС знаёмілася Наталля ПЕРАПЕЧКА.