З узнагародай!
Граматай раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кіравання, высокі прафесіяналізм, адказныя адносіны да выканання службовых абавязкаў і ў сувязі з 55-годдзем з дня нараджэння ўзнагароджана кіраўнік справамі Востраўскага сельскага выканаўчага камітэта Наталля ЖАНКЕВІЧ.
Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу, прафесіяналізм, актыўную жыццёвую пазіцыю і ў сувязі з 50-гадовым юбілеем узнагароджаны галоўны інжынер камунальнага ўнітарнага праектна-вытворчага архітэктурна-планіровачнага прадпрыемства «Ляхавіцкая архітэктура» Валянцін СЯРГЕЙ.
Падзячным пісьмом раённага выканаўчага камітэта за бездакорную службу, добрасумленную працу па ахове і абароне ад надзвычайных сітуацый жыцця і здароўя людзей, маёмасці і ў сувязі са святкаваннем Дня выратавальніка адзначаны інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС старшы лейтэнант унутранай службы Таццяна КАЛГУШКІНА; начальнік каравула ПАВЧ № 1 РАНС капітан унутранай службы Юрый ТАРАНДА.
Падзячныя пісьмы раённага Савета дэпутатаў адрасаваны:
за шматгадовую добрасумленную працу, актыўную жыццёвую пазіцыю і ў сувязі з 30-годдзем з дня ўтварэння Ляхавіцкай раённай арганізацыі ГА «Беларускае таварыства інвалідаў» члену раённай арганізацыі, кіраўніку хора «Сівізна» Жанне АБРАМОВІЧ;
за бездакорную службу, добрасумленную працу па ахове і абароне ад надзвычайных сітуацый жыцця і здароўя людзей, маёмасці і ў сувязі са святкаваннем Дня выратавальніка – камандзіру аддзялення ПАВП № 14 РАНС прапаршчыку ўнутранай службы Аляксандру ЗАПЛЕЦІНУ; камандзіру аддзялення ПАВЧ № 1 РАНС прапаршчыку ўнутранай службы Паўлу РАДЗЮКУ.