«Радавод». Працяг

У мінулую суботу прыхільнікі народнай творчасці сабраліся ў СШ № 1 на раённы этап VII адкрытага абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва «Радавод» .
Калектывы з шасці ўстаноў адукацыі раёна прадставілі на суд гледачоў і журы мясцовыя побытавыя танцы, гульні і забаўлянкі, песні, у тым ліку і ў стылі фольк-мадэрн, а таксама элементы старадаўніх беларускіх абрадаў.
Звання «Лепшы выканаўца народных побытавых танцаў» удастоены фальклорны гурт «Весялушкі» Ліпскай СШ (кіраўнік Святлана Дыдышка). Фальклорныя гурты «Кужалёк» СШ № 1 (кіраўнік Наталля Сідор), «Забаўляначкі» Крывошынскай СШ (Вольга Буцько), «Спадчына» Навасёлкаўскай СШ (Таццяна Пішч) прызнаны лепшымі выканаўцамі.
Самую цікавую гульнёвую праграму паказалі калектывы: «Вытокі» з гімназіі (кіраўнік Святлана Ушко) і «Купалінка» з Тальмінавіцкай СШ (Ірына Балабушка).
У сакавіку ў Баранавічах на занальным аглядзе будзе прадстаўлена і праграма юных самадзейных артыстаў нашага раёна.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.