Даследаваліся да дыпломаў
З года ў год нашы юныя землякі паспяхова выступаюць на ўсіх – ад раённага да рэспубліканскага – этапах канферэнцыі даследчых работ «З навукай у будучыню». І сёлета не стала выключэннем. 26 студзеня абласны этап прайшоў на базе ўстаноў адукацыі Іванаўскага раёна. Свае работы прадставілі і 11 вучняў школ Ляхавіцкага раёна.
Што ж цікавіць, захапляе, падштурхоўвае нашых юных землякоў даследаваць?
Як аказалася, кола інтарэсаў вельмі шырокае. Якасць і смакавыя ўласцівасці страў з бульбы, лічбавы свет падлеткаў і іх бацькоў, прычыны ўсыхання сасновых насаджэнняў, уплыў навушнікаў на вастрыню слыху падлетка, гісторыя развіцця мовы на прыкладзе літаратурных твораў, паштовак ваенных часоў і СМС-паведамленняў –
няпоўны пералік тэм, якія абралі для даследаванняў юныя навукоўцы. Прыемна, што ўсе 11 прадстаўленых на конкурс работ сталі прызёрамі.
Дыпломы І ступені атрымалі гімназістка Анастасія Богдан (настаўнік Міхаіл Курловіч) за работу «Ляхавіцкая фартэцыя як узор бастыённай сістэмы ўмацаванняў» і вучань СШ № 1 Эдуард Казак (настаўнік Сяргей Абярган) за даследаванне «Электралітычная ачыстка жалеза: фізіка-хімічны аспект».
Дыпломамі ІІ ступені ўзнагароджаны гімназісты Аляксандра Шалік (настаўніца Таццяна Маслоўская) і Віктар Ракала
(настаўніца Ала Ілюкевіч), вучаніца СШ № 1 Лаліта Саўчык (настаўнік Іна Бортнік).
З дыпломамі ІІІ ступені вярнуліся дамоў Арсеній Лахманкоў (настаўніца Галіна Бунель) з Жарабковіцкай СШ, Паліна Машэй (настаўніца Валянціна Піваш) і Міхаіл Мартынюк (настаўніца Таццяна Кузакова) з СШ № 1, Ульяна Азімка (настаўніца Лілія Урбановіч) і Уладзіслаў Зубік (настаўніца Вольга Рокач) з СШ
№ 2, Юлія Ксёнжык (настаўніца Алена Новік) з Начаўскай СШ.
Зараз нашы пераможцы рыхтуюцца да ўдзелу ў рэспубліканскім этапе канферэнцыі.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.