Стралялі трапна

У мінулы чацвер у Ляхавічах выбіралі самых трапных у першынстве РАС ДТСААФ па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. Восем каманд змагаліся за права прадстаўляць наш раён на абласных спаборніцтвах, што пройдуць 16 лютага ў Пінску.
Сярод дзяўчат лепшы вынік у вучаніцы СШ № 2 Вікторыі Боднар. У Карыны Лагун і Аляксандры Ханаевай з СШ № 1 – другая і трэцяя прыступкі.
Самымі трапнымі юнакамі сталі браты Раман і Антон Клімовічы з
СШ № 2 (у іх першае і другое месцы), бронза дасталася Данілу Тарлюку (СШ № 1).
Зразумела, што на вобласць паедзе  каманда з лепшым агульным вынікам. Сёлета гэта прадстаўнікі СШ № 2 пад кіраўніцтвам Васілія Грэбеня.
Усе пераможцы атрымалі дыпломы і грашовыя прэміі.
Маргарыта КУХТА.