Лютаўская вясёлка ў Ляхавічах

Бачылі вясёлку днём 20 лютага? А «ЛВ» не толькі ўбачыў, але і зрабіў «гістарычны» здымак.  Чаму гістарычны? Бо калі яшчэ сустрэнеш такую   нетрадыцыйную для сезона зімовую з’яву. Сагрэе  і створыць пазітыўны настрой фота і тады, калі на вуліцы будуць трашчаць маразы і сыпаць снежныя ападкі.

Любуйцеся! Ляхавіцкая лютаўская вясёлка ад «ЛВ».