«СуперТройка»
Пад такой назвай ў цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу лідараў. Актывісты беларускай піянерскай арганізацыі з 10 устаноў адукацыі даказвалі журы і гледачам, чыя дружына дастойна звання «супер». Маляўніча і музычна паказаць узаемасувязь «важаты-піянер-акцябронак», паспяхова справіцца з заданнем «Угадай за 60 секунд», прадставіць фотакалаж «Заплечнік акцябронка» стараліся ўсе.
Пераможцай конкурсу стала супертройка з СШ № 2 у складзе старшага важатага Віталія Толкача, піянера-лідара Вікторыі Бондар, акцябронка Ягора Цямчыка. Другое месца – у гімназіі, Востраўскай і Жарабковіцкай СШ, трэцяе – Тальмінавіцкай СШ і Дараўскага ВПК. Таксама каманды СШ № 2, Жарабковіцкай і Конькаўскай школ адзначаны за крэатыўнасць і творчы падыход пры выпуску фотакалажа.
Пераможцы адправяцца на абласны этап конкурсу.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.
Фота з сайта аддзела па адукацыі райвыканкама.