Чытайце ў «Ляхавіцкім весніку» 2 сакавіка
Анонс «ЛВ» за 2 сакавіка:
Узялі ідэю на аловак.
Ляхавічане сярод фіналістаў рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу «100 ідэй для Беларусі» – навіна не радавая.
Дайсці да фінішу ў папулярным маладзёжным конкурсе, які арганізоўвае БРСМ, ганарова і па сілах не кожнаму. У настаўніка хіміі СШ №1 Сяргея Абяргана і 11-класніка Эдуарда Казака атрымалася!
Ударная сіла. Дзень міліцыі, што адзначаецца 4 сакавіка, большасць ляхавіцкіх вартавых правапарадку сустрэне на службе
Пазыўны 102.
За суткі на тэлефон аператыўна-дзяжурнай службы РАУС у сярэднім паступае да 30 паведамленняў пра сямейныя скандалы, крадзяжы, хуліганствы, іншая інфармацыя. Усе яны ў абавязковым парадку рэгіструюцца, па кожным звароце прымаюцца меры рэагавання – па адрасе адпраўляецца ўчастковы, міліцэйскі нарад ці следча-аператыўная група. Пра цяжкія злачынствы дзяжурны тэрмінова дакладвае кіраўніцтву. Але прыёмам заяў пералік абавязкаў не абмяжоўваецца. У задачы службы ўваходзіць каардынацыя сіл і сродкаў РАУС, аператыўнае манеўраванне службовымі нарадамі і кантроль за іх работай.
Там, дзе пашпарт выдаюць.
Сюды хоць раз у жыцці звяртаецца кожны чалавек, напрыклад, пры атрыманні галоўнага дакумента – пашпарта. Для зручнасці насельніцтва аддзяленне па грамадзянстве і міграцыі РАУС працуе па прынцыпе «аднаго акна».
І яшчэ шмат цікавай, карыснай інфармацыі ў нумары «ЛВ» за 2 сакавіка. Не забудзьцеся падпісацца на раёнку!!!
