Аварыя ў Ляхавічах
Ноччу 28 лютага вадзіцель Опеля парушыў правіла абгону на вуліцы Леніна ў райцэнтры. Пасля завяршэння манеўравання ён рэзка пераехаў з левай паласы ў правую, рэзка затармазіў і стварыў аварыйную сітуацыю. Аўтамабіль Аўдзі-100, які рухаўся з боку Баранавічаў у спадарожным напрамку, паспрабаваў ухіліцца ад сутыкнення. Але пазбегнуць яго не ўдалося.
У выніку ДТЗ людзі не пацярпелі, вадзіцелі былі цвярозыя і прышпілены рамянямі бяспекі. Транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні. Вадзіцель Опеля 1997.г.н. пасля аварыі не спыніўся і працягваў рух, прыпаркаваўся на стаянцы каля аўтобуснай станцыі. На парушальніка ПДР складзены тры адміністрацыйныя пратаколы: парушэнне правіла абгону, стварэнне аварыйнай сітуацыі і перамяшчэнне машыны пасля ДТЗ у іншае месца.
У паводзінах вадзіцеля «Аўдзі » парушэнняў не выяўлена.
Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.