Сакавіцкая нагода

Сярод дат календара ёсць асабліва любімыя, якія нясуць цяпло і пяшчоту. 8 Сакавіка – свята тых, хто напаўняе цяплом сэрцы родных і блізкіх.
Высокае прызначэнне жанчыны дарыць жыццё, гадаваць і выхоўваць дзяцей, саграваць сям’ю клопатам, натхняць на подзвігі і працоўныя здзяйсненні. І невыпадкова пачатак вясны, час абуджэння прыроды непадзельна звязаны з вобразам жанчыны – клапатлівай маці, любячай жонкі, вернай сяброўкі.
Нашы зямлячкі паспяхова працуюць ва ўсіх сферах, у тым ліку на кіруючых пасадах. Дзякуем нашым працаўніцам за вялікі ўклад у вырашэнне сацыяльна-эканамічных задач рэгіёна. Асаблівыя віншаванні і ўдзячнасць нашым паважаным ветэранам. Вашы стойкасць, аптымізм, жыццёвая энергія з’яўляюцца прыкладам для будучых пакаленняў.
Дарагія жанчыны! Дзякуй за вашу жыццёвую мудрасць і працавітасць, высокі прафесіяналізм і выдатныя чалавечыя якасці. Няхай заўсёды побач з вамі будуць увага і клопат родных і блізкіх людзей. Жадаем вам невычэрпнай жыццёвай энергіі, аптымізму, натхнення, шчасця і сямейнага дабрабыту!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.      РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.