Вежа прызямлілася. У Ляхавічах дэманціравалі воданапорную вежу
У суботу ў Ляхавічах на вуліцы Южакова дэманціравалі воданапорную вежу, якая не эксплуатавалася з 2015 года. Неабходнасць у яе выкарыстанні адпала, калі ўвялі ў эксплуатацыю станцыю абязжалезвання.
Вежа, якая стаяла на балансе камунгаса, была пабудавана ў 1972 годзе і, бы маяк, праглядалася з розных кропак райцэнтра. Канструкцыя вышынёй 36 метраў з металічным рэзервуарам ёмістасцю 200 кубоў мела таўшчыню сцяны 65 сантыметраў, расказаў дырэктар КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Андрэй Чайкоўскі.
Дэмантаж з захаваннем усіх мер бяспекі выканала выбуховатэхнічная служба Пінскага цэнтра рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння МНС.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА. БОЛЬШ ФОТА ТУТ