Самыя нашы мнагадзетныя. У Ляхавічах пройдзе раённы конкурс «Мнагадзетная сям’я года»

Не сакрэт, што на Ляхавіччыне нямала мнагадзетных сем’яў. Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва запрашае самыя актыўныя, крэатыўныя, дружныя з іх да ўдзелу ў раённым конкурсе «Мнагадзетная сям’я года».
Жадаючым пазмагацца за перамогу варта паспяшацца: заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца да 20 сакавіка. Дарэчы, самае галоўнае патрабаванне да канкурсантаў – быць сапраўднай сям’ёй, у якой паважаюць, любяць і клапоцяцца адзін пра аднаго. Яшчэ пажадана актыўнічаць у грамадскім жыцці, паспяхова праяўляць сябе ў розных сферах – ад культуры да спорту, для дзяцей – нядрэнна вучыцца.
Усе падрабязнасці можна высветліць па тэлефоне 2-17-93.
Прыходзьце. Магчыма, тытул «Мнагадзетная сям’я года» чакае менавіта вас!
Таццяна РАВІНСКАЯ, дырэктар ТЦСАН.