Для птушыных наваселляў. У Ляхавіцкім раёне праходзіць экалагічная акцыя «Падтрымаем птушак!»
Яшчэ крыху – і наваколле напоўніцца птушынымі песнямі на розны лад. Каб дапамагчы крылатым суседзям, якія прыносяць вялікую карысць нашым лясам і садам, у краіне праходзіць экалагічная акцыя «Падтрымаем птушак!».
Навучальныя ўстановы Ляхавіччыны з энтузіязмам падтрымалі прапанову райвыканкама ўпрыгожыць вёску Марынова арыгінальнымі шпакоўнямі. У школьных майстэрнях кіпіць работа! Самыя адметныя домікі для птушак будуць адзначаны прызамі раённай арганізацыі «Белай Русі». Дарэчы, на прызы прэтэндуюць і рабяты з СШ № 2, у тым ліку Назар Верамей, рабіць шпакоўні якому дапамагаў тата Сяргей (на здымках).
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.