На Лугавой персанальны вадаём…

Жыхары Лугавой у райцэнтры здабыткам цывілізацыі ў выглядзе асфальтаванага дарожнага пакрыцця карыстаюцца параўнальна нядаўна – недзе з 2010 года. Дабіваліся гэтай зручнасці і, зрэшты, атрымалі яе. А ў дадатак да ўсяго ў іх з’явіўся персанальны вадаём – на шырыню ўсёй дарогі: варта прайсці дажджам – і тут пачынаецца сапраўдны патоп. Нават хвалі назіраюцца. Замест марыніста Айвазоўскага пейзаж занатаваны фотакарэспандэнтам.
Бачым вельмі сур’ёзную лужыну, якая перакрэслівае ў значнай ступені дарожную зручнасць, стварае праблемы ўдзельнікам руху. Паміж тратуарамі ні праехаць, як гавораць, ні прайсці. Яўная недапрацоўка, патрабуе выпраўлення і ў прамым, і ў пераносным сэнсе. Аргументаў на карысць гэтага больш чым дастаткова: паглядзіце на здымак.
Як паведамілі ў аддзеле архітэктуры, будаўніцтва і ЖКГ райвыканкама, заказчыкам аб’екта (новай дарогі) быў жылкамунгас, генпадрадчыкам – ДРСУ-200.
Вольга СВЯТЛОВА.
Фота Маргарыты КУХТА.