На шляху да Гульняў
Беларуская дэлегацыя ў пачатку красавіка наведае штаб-кватэру ААН, дзе адбудзецца прэзентацыя маючай адбыцца знакавай спартыўнай падзеі, паведаміў дырэктар фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года» Георгій Катулін ў час цырымоніі падпісання мемарандума аб узаемаразуменні паміж фондам і ЮНЭЙДС.
Праграма візіту ўключае адкрыццё тэматычнай фотавыставы, дзе будуць прадстаўлены дасягненні і гучныя перамогі беларускіх спартсменаў, інфармацыя аб гульнях. Будуць прадэманстраваны прэзентацыйныя фільмы, сувенірная прадукцыя, адбудуцца сустрэчы з прадстаўнікамі ААН, цырымонія прысваення статусу зорнага пасла гульняў.
● Больш за 3 тысячы білетаў на II Еўрапейскія гульні будзе рэалізавана людзям з абмежаванымі магчымасцямі. Цана на іх складзе 10 працэнтаў ад агульнага кошту квіткоў. Каб пазбегнуць спекуляцый пры продажы білетаў, распрацавана двухступеньчатая сістэма рэгістрацыі. Трэба запоўніць анкету, на працягу 48 гадзін пасля гэтага з пакупніком звяжуцца работнікі, якія дамовяцца, як больш зручна перадаць гэтыя білеты балельшчыку.
На спартыўных аб’ектах II Еўрапейскіх гульняў прадугледжаны спецыяльныя месцы для інвалідаў-калясачнікаў, людзей з аслаб-леным зрокам і парушэннем апорна-рухальнага апарату, якія дадуць магчымасць камфортна назіраць за спартыўнымі баталіямі.
Па матэрыялах БЕЛТА.