Класна газуем!
Пераходны сцяг пераможцаў абласнога спаборніцтва сярод газазабеспячальных арганізацый Брэстчыны зноў застаўся ў «Баранавічыгаз», структурным падраздзяленнем якога з’яўляецца і Ляхавіцкі раён газазабеспячэння.
Дарэчы, ужо можна гаварыць пра традыцыю – чацвёрты год запар даецца такая высокая ацэнка арганізацыі, што абслугоўвае нашу тэрыторыю. Штодзень паслугі, прычым, у кругласутачным рэжыме работы – гэта азбука службы, як і клопат пра бяспеку. А вось, напрыклад, газіфікацыя цэлага населенага пункта (успомнім пра аграгарадок Русінавічы) – падзея знакавая і значная і таксама ў іх напружаным раскладзе.
Адным словам, віншуем з выдатнай адзнакай!
Вольга СВЯТЛОВА.
Фота з сайта УП «Брэстаблгаз»