Да лесу з увагай і павагай
21 сакавіка адзначаўся Міжнародны дзень лесу. Яго асноўная задача – прыцягнуць увагу да праблемы захоўвання лясоў, нагадаць пра асноўныя меры іх абароны і аднаўлення.
Праблема захоўвання лесу і яго багаццяў актуальная і для работнікаў Ляхавіцкага лясгаса, і для ўсіх жыхароў раёна. Стараемся прымнажаць зялёнае багацце і нашай малой радзімы. Цяпер пад лясамі 38 працэнтаў тэрыторыі раёна, сярэдні ўзрост дрэў павялічыўся да 50 гадоў. Усяго ў нас расце 13 відаў дрэў і больш за 10 відаў кустоў. За мінулы год праведзена лясная рэвізія, і даныя, магчыма, у бліжэйшы час абновяцца.
На даны момант асноўная праблема для работнікаў лясгаса – усыханне лясных насаджэнняў. У такіх месцах праводзім маніторынг колькасці шкоднікаў і санітарна-аздараўленчыя мерапрыемствы, у прыватнасці, высечкі і ачыстку лесасек.
Давайце разам клапаціцца пра лес!
Наталля АДАМЕНКА,
намеснік дырэктара лясгаса.