Што хвалюе ляхавіцкую моладзь?
Што сёння цікавіць моладзь, якія пытанні хвалююць, чым жывуць дзяўчаты і юнакі Ляхавіцкага раёна?
Пра гэта і шмат іншае расказалі адзінаццацікласнікі падчас сустрэчы са старшынёй райвыканкама Аляксандрам Камінскім, намеснікам старшыні райвыканкама Святланай Юрлевіч, начальнікам аддзела па адукацыі райвыканкама Святланай Якубоўскай. Спецыялісты якіх сфер сёння асабліва патрабуюцца на Ляхавіччыне, якія перспектывы чакаюць маладых людзей пасля вучобы ў раёне? Пытанняў было шмат.
Працаваць і жыць у невялікім райцэнтры не менш цікава і перспектыўна, чым у абласным ці сталіцы. Што і даказалі на сваім прыкладзе маладыя ляхавічане, якія пасля вучобы размеркаваліся ў мясцовыя арганізацыі і прадпрыемствы. Майстар па рамонце і абслугоўванні электратэхнічнага абсталявання ААТ «Ляхавіцкі льнозавод» Антон Маслоўскі, в.а. начальніка ўчастка ААТ «Ляхавіцкі райаграсэрвіс» Кацярына Кулак, загадчык аддзялення рэнтгенаўскай дыягностыкі райбальніцы Сяргей Памазанскі расказалі пра свае працоўныя будні, мары і планы на будучыню.
Падрабязна ў адным з наступных нумароў “ЛВ”.