Беларусь убачаць на ўсіх кантынентах
Кіраўніком беларускай спартыўнай дэлегацыі на II Еўрапейскіх гульнях 2019 года ў Мінску зацверджаны першы намеснік міністра спорту і турызму Беларусі Вячаслаў Дурноў.
Здымачная група тэлеканала «Еўраньюс» падрыхтавала сюжэт, прысвечаны II Еўрапейскім гульням, якія пройдуць 21-30 чэрвеня ў Мінску, паведамілі ў прэс-службе фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года».
У сюжэце расказваецца пра гісторыю горада, стравы традыцыйнай беларус-кай кухні і падрыхтоўку да буйнейшага ў сучаснай гісторыі Беларусі мультыспартыўнага форуму. Зорныя паслы II Еўрапейскіх гульняў Дар’я Домрачава і Марыя Васілевіч паказалі журналістам свае любімыя месцы адпачынку ў Мінску.
Раней на канале медыяхолдынга ўжо выходзіла промавідэа пра Беларусь і II Еўрапейскія гульні.
«Еўраньюс» – еўрапейскі штодзённы кругласутачны інфармацыйны тэлеканал, які вядзе вяшчанне на 12 мовах у больш як 160 краінах. Аўдыторыя канала перасягае 430 мільёнаў чалавек.
Маючыя адбыцца II Еўрапейскія гульні ў Мінску ўбачаць балельшчыкі на ўсіх кантынентах. «На гэты час правы на трансляцыю прададзены на 122 тэрыторыі. Аб’ём трансляцый на кожнай у сярэднім складзе 70 гадзін. Напрыклад, нямецкі Sport 1 будзе вяшчаць адразу на чатыры краіны: Германію, Швейцарыю, Аўстрыю і Люксембург», – адзначыў начальнік упраўлення па маркетынгу, камерцыйных пытаннях і рэкламе фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года» Максім Кашкалда.
Паводле яго слоў, тэлетрансляцыя II Еўрапейскіх гульняў з Мінска – гэта ў тым ліку вельмі добрая рэклама і папулярызацыя нашай краіны ў свеце.
Сярод праваўладальнікаў медыяправоў і вядучы кітайскі тэлеканал CCTV, а таксама іспанамоўныя тэлеканалы ЗША.
У праграме II Еўрапейскіх гульняў будуць праведзены спаборніцтвы па 15 відах спорту, прычым у васьмі з іх спаборніцтвы стануць кваліфікацыйнымі да XXXII Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіа (Японія). На мультыспартыўным форуме ў Мінску спаборніцтвы па бадмінтоне, боксе і дзюдо пройдуць у статусе чэмпіянатаў Еўропы. Усяго будзе задзейнічана 12 спартыўных аб'ектаў, уключаючы буйнейшыя – нацыянальны алімпійскі стадыён «Дынама», «Мінск-Арэна», «Чыжоўка-Арэна», Палац спорту. Больш за 4 тысячы спартсменаў з 50 краін разыграюць 199 камплектаў узнагарод.
Па матэрыялах БЕЛТА.