Адна гадзіна для вялікай мэты
30 сакавіка Беларусь адзінаццаты раз далучыцца да акцыі «Гадзіна Зямлі» і з 20.30 да 21.30 пагасіць агні на знакавых архітэктурных аб’ектах.
Глабальная акцыя праводзіцца па ўсёй планеце Сусветным фондам дзікай прыроды. Арганізатары заклікаюць усіх неабыякавых да будучыні планеты ў гэты дзень на 60 мінут адключыць святло і бытавыя прыборы.
Мэта «Гадзіны Зямлі» не ў тым, каб зэканоміць электрычнасць. З году ў год мерапрыемства дае магчымасць прыцягнуць увагу да неабходнасці адказнага стаўлення да прыроды. Акцыя добраахвотная: людзі самі вырашаюць, колькі і якія электрапрыборы яны выключаць, што можа стаць першым крокам да змянення прывычак у побыце. Эканомнае расходаванне электраэнергіі і цяпла, беражлівае стаўленне да вады і выбар другаснай перапрацоўкі паперы і іншых матэрыялаў дапамагае скараціць выкіды парніковых газаў – галоўнай прычыны цяперашняга змянення клімату.
«Гадзіна Зямлі» – масавая экалагічная акцыя, да якой у 2018 годзе далучыліся людзі са 187 краін.
БЕЛТА.