«Гарэзлікі» вандруюць. Рабяты з Падлескай школы гасцявалі ў Пружанскай дзіцячай бібліятэцы
Паўдзельнічаць у мерапрыемстве, прысвечаным беларускай кнізе, пашчасціла вучням бібліягуртка «Гарэзлікі» Падлескай школы
Нашых юных землякоў запрасіла ў госці Пружанская дзіцячая бібліятэка. Рабяты з задавальненнем адгукнуліся і паехалі, як кажуць, не з пустымі рукамі – з пастаноўкай байкі Кандрата Крапівы «Дыпламаваны баран». Новы фармат, незвычайная пастаноўка з элементамі акрабатыкі, рытмічных танцаў, прыказак і міні-інсцэніровак, цытатамі з байкі прыемна ўразіла гледачоў.
Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем прадэманстравалі пружанскім чытачам свае артыстычныя здольнасці. За што атрымалі заслужаную падзяку ад Пружанскай бібліятэчнай сістэмы, а таксама салодкія пачастункі.
Транспартам для паездкі забяспечыла ААТ «Жарабковічы».
Запрашайце – і «Гарэзлікі» прыедуць да вас.
Ларыса ГЛЕБ, бібліятэкар Падлескай СБ.
Фота аўтара.