В Ляховичской СДЮШОР прошёл полуфинальный этап республиканских соревнований «Детско-юношеская гандбольная лига ZUBR CUР»
І зноў вялікі гандбол у Ляхавічах! Мінулагодні наваселец— спартыўная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву ў асобе залы для гандбола з 5 па 7 красавіка стала галоўная арэнай паўфінальнага этапу рэспубліканскіх спаборніцтваў “Дзіцяча-юнацкая гандбольная ліга ZUBR CUР”(маштабны праект праходзіць пад патранажам Брэсцкага гандбольнага клуба імя А.П. Мяшкова).
Гэта не першы турнір па гэтым гульнявым відзе спорта, які прымае наш раён. У лістападзе мінулага года тут праходзіў чвэрцьфінальны этап, менавіта тады наша каманда заваявала права выступаць у паўфінале. Ляхавіччына славіцца гандбольнай школай. На слыху ў многіх пакаленняў імя Святланы Мінеўская(Жыхаравай)— двухразовай чэмпіёнкі свету ў складзе каманды СССР, Заслужанага майстра спорту, якая свае першыя крокі ў гандболе пачынала менавіта ў Ляхавіцкай спортшколе. Гэта на яе і сёння трымаюць раўненне юныя землякі—хлопчыкі і дзяўчынкі.
Шэсць каманд з Віцебска, Салігорска, Оршы, Маларыты, Бялынічаў і гаспадароў—ляхавічан змагаліся у паядынках за перамогу і разыгрывалі месцы з 13 па 18.
У першы дзень спаборніцтваў падчас урачыстага адкрыцця ўдзельнікаў вітала намеснік старшыні райвыканкама Святлана Юрлевіч, якая адзначыла, што ў краіне шмат робіцца для развіцця спорту і магчыма сярод сённяшніх юных спартсменаў ёсць будучыя чэмпіёны Еропы, Свету, Алімпійскіх гульняў.
І вось дадзены афіцыйны старт спаборніцтваў. Першы паядынак паміж зборнымі гаспадароў і Віцебска. У Ляхавіцкай камандзе (да стартаў яе рыхтаваў трэнер-выкладчык СДЮШАР Дзмітрый Дудараў) –15 удзельнікаў 2005-2006 гадоў нараджэння, кожны з іх займаецца ручным мячом не першы год.
-Гандбол-спорт№1 у нашай сям’і. Ім захапляюцца мама, тата і -старэйшая сястра Юля. Гэта класная гульня. У нас дружная каманда. Дзе адзін за ўсіх і ўсе за аднаго, таму часта перамагаем, —расказвае капітан каманды Максім Лойка, які займаецца гэтым відам спорта сем гадоў.
-З нецярпеннем чакаю кожную трэніроўку, каб адпрацоўвацб абводку. Дакладнасцб удараў па варотах і, каб сустрэцца з сябрамі. Нас здружыў гандбол, –дадае Мікалай Адаська.
Пятніца стала для ляхавічан феерычна-пераможнай. Спачатку яны не пакінулі шансаў віцеблянам: 32-20, а праз некалькі гадзін ва ўпартай барацьбе зламалі супраціўленне каманды з Салігорска.А ў актыве Максіма Лойкі 15 закінутых мячоў у вароты Віцебска і 13—Салігорска. А вось у суботу свій матч супраць Оршы ляхавічане прайгралі з лікам 17-20. Увогуле, як адзначалі балельшчыкі ўсе гульні былі цікавымі, сумаваць не даводзілася.
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.