Пра подзвіг і герояў
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі ў 2019-2020 гадах рэалізуе многаступеньчаты рэспубліканскі патрыятычны праект «Беларусь помніць», прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, паведаміў першы сакратар ЦК ГА «БРСМ» Дзмітрый Варанюк.
Адным з важных мерапрыемстваў праекта стане рэспублікан-ская патрыятычная акцыя «Палатно вызвалення». «Ужо праз некалькі дзён мы дадзім старт акцыі і спадзяёмся, што да яе падключацца не толькі актывісты БРСМ і БРПА, але і ўсе жыхары Беларусі». «Палатно вызвалення» раскажа пра герояў, якія жывуць побач з намі, хто ваяваў на палях Вялікай Айчыннай і хто пасля Перамогі аднаўляў краіну з руін. Пра ўсіх разам і, самае галоўнае, пра кожнага героя паасобку», – адзначыў Дзмітрый Варанюк.
Падчас акцыі ў кожным раёне і вобласці будуць створаны «Палотны вызвалення», а рэспубліканскае плануецца стварыць да 3 ліпеня пры непасрэдным удзеле Міністэрства культуры. У гэтыя дні БРСМ таксама запрашае ўсіх жадаючых далучыцца да інтэрнэт-чэленджу фотаздымкаў #Беларусьпомніць, які праходзіць у сацыяльных сетках. Каб стаць удзельнікам праекта, неабходна размясціць архіўны фотаздымак члена сям’і – ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны і дапоўніць даны пост інфармацыяй пра тое, хто адлюстраваны на здымку, кім гэты герой быў у час вайны, расказаць пра яго ўзнагароды. Пад фота неабходна абавязкова паставіць хэштэг #Беларусьпомніць і перадаць эстафету памяці сваім сябрам.
Па інфармацыі БЕЛТА.