Сінявокі «араміс».Ці дапамогуць 3000 ільняных гектараў прадпрыемству выйсці са стратнасці, вырашаецца і на пасяўной

Аляксандр Цэменя.

Летась «Ляхавіцкі льнозавод» аказаўся ў тройцы стратных прадпрыемстваў раёна. Адна з прычын невыканання дзяржзаказу па нарыхтоўцы льновалакна – недахоп сыравіны. Каб не паўтарыць мінулагоднія пралікі, падмурак будучага ўраджаю неабходна закладваць ужо на сяўбе.

Якія заходы зроблены сёлета? Пашыраны пасяўныя плошчы – пад лён адведзена 3000 гектараў з улікам сыравіннай зоны льнонасенстанцыі і Баранавіцкага аграсэрвіса. Вядучы аграном ільнозавода Антон Герасімовіч зазначае: 230 тон насення ўласнай вытворчасці, плюс 40 тон закупленага новых сартоў – столькі адправіцца сёлета ў раллю. Айчынныя «грант» і «лада», французскай селекцыі «алізэ» і «араміс» – чатыры сарты, што будуць вырошчвацца сёлета.
На льнозаводзе разлічваюць, што атрымаюць па 35 цэнтнераў трасты з гектара. Адносна абнаўлення машынна-трактарнага парка, пакуль абыходзяцца тым, што ёсць.
Што тычыцца плошчаў, то 257 гектараў – уласныя заводскія, астатнія арандуюцца. Сяўба льну пачалася ў гэтым годзе раней, чым летась, – 30 сакавіка. Па стане на 9 красавіка засеяна 1200 гектараў.
У мінулы чацвер «ЛВ» пабываў на полі каля вёскі Дарава-Чыж, дзе пад валакністы «грант» адведзена 60 гектараў. Шчыравалі на сяўбе механізатар Аляксандр Цэменя, вадзіцель Яўгеній Скарадзіла і рабочы Мікалай Сяргей.
Адзін з лепшых працаўнікоў прадпрыемства Аляксандр Цэменя задзейнічаны літаральна на ўсіх этапах ільновытворчасці: арэ, сее, цярэбіць, прасуе. І з кожнай работай спраўляецца выдатна – прафесіянал.
У пасяўным раскладзе льнозавода, акрамя асноўнай культуры, таксама 100 гектараў адведзена пад ячмень.

Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.