Чыстая эстафета. У Ляхавіцкім раёне шчыраваў дэсант нераўнадушных землякоў


Нешматлікім, але важкім аказаўся працоўны дэсант, які ў мінулы аўторак шчыраваў каля сядзібы Рэйтанаў у Грушаўцы. Так раённы савет ветэранаў актыўна падтрымаў месячнік па добраўпарадкаванні, аб’яўлены напрыканцы сакавіка на Ляхавіччыне.
Нашы нераўнадушныя землякі не выбіралі зручны для справы дзень, а ўзялі і адправіліся прыбіраць сляды, пакінутыя восенню і зімой у папулярным у ляхавічан куточку раёна.

Працавалі, як заўсёды, з натхненнем. Зграбалі смецце, галлё, мінулагодняе лісце.

Душа радуецца, гледзячы на наведзены парадак, шчыра прызнаваліся ўдзельнікі мінісуботніка. Здаецца, наша Грушаўка нават памаладзела.
Зараз чарга за маладымі перахапіць чыстую эстафету.

У працоўным дэсанце ўдзельнічалі Аляксандра Матчэня, Алена Маліхтаровіч, Анатолій  Малевіч, Анатолій Тураў, Валянціна Чаранкевіч, Валянціна Македановіч, Сафія Марчык, Сабіна Шклянік.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.