Зайгралі баяністы

Штогод у Тухавіцкай дзіцячай школе мастацтваў праводзіцца конкурс юных выканаўцаў-баяністаў. Сёлета ён сабраў аматараў музыкі ў вёсцы Крывошын. Востраўскі філіял школы прадставілі Паліна Кулак, Меланья Марахіна, Ксенія Кулак і Альбіна Гутырчык. Тры востраўскія баяністкі па выніках конкурсу занялі першае месца, адна – другое.
Мне, як настаўніцы гэтых таленавітых дзяўчынак, вельмі радасна і прыемна. Ганаруся імі!
Ірына ВОЙЦІК,  выкладчык Тухавіцкай ДШМ.