В Ляховичском районе пенсионерка стала жертвой мошенников
Сёння днём у вёсцы Патапавічы ў дом 87-гадовай пенсіянеркі зайшлі дзве незнаёмыя жанчыны. Папыталі, ці можа яна прадаць ім бульбу, а затым прапанавалі набыць у іх пасцельную бялізну. Некалькі камплектаў абышліся ў … 4130 рублёў, што ў дзясяткі разоў перавышае іх рэальны кошт, расказаў рэдакцыі начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Віталій ЛАБАНАЎ.
Калі да вяскоўкі прыехалі дачка з зацем і яна пахвалілася пакупкай, тыя патэлефанавалі ў міліцыю.
Узбуджана крымінальная справа па частцы 2 арт 209 Крымінальнага кодэкса (махлярства), вядзецца расследаванне.