В Ляховичах ограблен магазин «Остров чистоты»: кража раскрыта


У ноч з пятніцы на суботу невядомы залез у магазін “Востраў чысціні” , што размешчаны ў райцэнтры па вуліцы “17 Верасня”. Забраў з сейфа гандлёвай кропкі 940 рублёў, а таксама відэарэгістратар, які быў там устаноўлены, расказаў “Ляхавіцкаму весніку” начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Віталій ЛАБАНАЎ.
У выніку праведзенных аператыўна-следчых дзеянняў,  праваахоўныя органы затрымалі ляхавічаніна 1997 г.н. , які раней працаваў у “Востраве чысціні”. Замятаючы сляды, ён патапіў відэарэгістратар у вадзе, а пазней указаў міліцыі месца яго знаходжання.
Выкрадзеныя грошы канфіскаваны, ляхавічанін  прызнаўся ў крадзяжы.

Сумеснымі дзеяннямі РАСК і РАУС злачынства аператыўна раскрыта. Узбуджана крымінальная справа па ч.1 арт. 205 (крадзёж) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.