Майскі настрой

ДАРАГІЯ ЗЕМЛЯКІ!

Першы майскі дзень прыходзіць з вясновай квеценню, сімвалізуючы спрадвечнае абнаўленне прыроды. Росквіт зямлі нязменна адраджае новыя надзеі, аб’ядноўвае стваральнай, самаадданай працай. А агульныя дасягненні ўмацоўваюць упэўненасць у заўтрашнім дні.

Выказваем шчырую ўдзячнасць усім працоўным калектывам, кожнаму, хто сваім непасрэдным удзелам садзейнічае развіццю эканомікі, росквіту нашай малой радзімы, а таксама ветэранам, хто ў розныя часы працаваў у народнай гаспадарцы раёна.
Шаноўныя ляхавічане! Са Святам працы!
Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, аптымізму, цудоўнага вясновага настрою, стваральных спраў і выніковых ініцыятыў.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.      РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.