«Зорка» канвеера. Кансервавага

Больш месяца ў мясцовага кансервавага завода гарачая пара: асноўны прадукт на канвееры – бярозавік. А яго сёлета Ляхавіцкім лясгасам для прадпрыемства нарыхтавана 972 тоны, што на 8 тон больш леташняга. Такую «ўраджайнасць» спецыялісты звязваюць са спрыяльным надвор’ем.
Выконваючы абавязкі дырэктара кансервавага завода Аляксандр Вашчук задаволены: меньш чым за тры тыдні ўвесь бярозавік перапрацаваны і разліты ў шкляную тару. Больш за 50 тысяч слоікаў адправіліся ў гандлёвыя кропкі краіны, а таксама ва ўстановы адукацыі, бальніцы, вайсковыя часці.
Ірына КУЗЬМІЧ.