ПРАГРАМА СВЯТКАВАННЯ ДНЯ ПЕРАМОГІ ў г. ЛЯХАВІЧЫ 9 мая 2019 года

КУРГАН СЛАВЫ
11.00 – мітынг «Вайна. Перамога. Памяць».
ПЛОШЧА ПЕРАМОГІ
12.00 – мітынг «Пераможны май»; паказальныя выступленні прадстаўнікоў 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады (г. Брэст).
ПЛОШЧА ЛЕНІНА
12.30 – тэматычная выстаўка «Дарогамі вайны»;
13.30-15.30 – тэатралізаваны канцэрт «Вялікі поступ Перамогі»;
18.00—19.00 – літаратурна-музычная кампазіцыя «Гэтыя песні прыдумала вайна» народнага клуба ветэранаў «Сівізна»;
19.00—20.00 – канцэртная праграма «Пераможны дзень вясны спявае» народнага клуба аматараў гульні, песні і гумару «Вечарніца» Навасёлкаўскага СДК;
20.20—21.30 – канцэртная праграма «Пад гукі духавога аркестра»;
21.30 – «Перамогу святкуе краіна» – канцэртная праграма народнай эстраднай групы ГДК «Пачатак»;
23.00—23.10 – акцыя «Спяём «Дзень Перамогі» разам»; святочны салют;
23.10—24.00 – святочная танцавальная праграма.
СТАДЫЁН «КОЛАС»
15.30—17.30 – працуюць выставачныя (РАНС) і спартыўныя пляцоўкі, гандлёвыя рады і атракцыёны.
Аргкамітэт.