Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Дарагія землякі!
Шчыра віншуем вас з Днём Перамогі!
Радасць, якая напоўніла сэрцы людзей у маі 1945 года, жыве і цяпер, праз многія дзесяцігоддзі. 9 мая – сімвал нацыянальнага гонару, гераізму і самаадданасці беларускага народа.
У цудоўны майскі дзень мы ўспамінаем тых, хто, не шкадуючы жыцця, абараняў Айчыну на фронце, хто каваў Перамогу ў тыле, хто ў пасляваенны час з руін і попелу аднаўляў краіну.
З кожным годам усё менш застаецца ўдзельнікаў і сведак ваенных гадоў. Мы павінны захаваць памяць пра вялікі подзвіг, выключную мужнасць, адзінства волі і сілы духу, якімі была заваявана Перамога.
Жадаем усім моцнага здароўя, міру, цяпла і дабрабыту.
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.
З вялікім святам – Днём Перамогі – ад душы віншую сваіх паважаных землякоў.
Нізкі паклон, шчырая ўдзячнасць за мірнае сёння і пажаданні добрага здароўя дарагім ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. Усім, чый асабісты ўклад дапамагаў і дапамагае будаваць квітнеючую Беларусь, – задавальнення ад зробленага, натхнення і дасягнення высокіх працоўных гарызонтаў. Юнаму пакаленню – паспяхова рэалізаваць прадастаўленыя дзяржавай магчымасці і быць дастойнымі нашчадкамі герояў Перамогі. У кожны дом – шчасця, дабрабыту і ладу!
Леанід ЦУПРЫК,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў.