Хачу ўсмешку галівудскую

Яркае ўпрыгажэнне твару – белазубая ўсмешка. А пачынаць клопат пра яе трэба як мага раней

Важна навучыць дзяцей даглядаць за поласцю рота, правільна чысціць зубы. Тыповая памылка наконт таго, што малочныя зубы не трэба лячыць. Трэба ў абавязковым парадку.
Бацькам неабходна сачыць за станам зубоў малых. Калі адбылося ранняе выдаленне малочных зубоў (за паўтара-два гады да змены на пастаянныя), неабходна звярнуцца да ўрача-артадонта для пратэзавання. Гэта дапаможа захаваць месца ў зубной дузе для прарэзвання пастаяннага зуба і не стаць прычынай фарміравання ў дзіцяці няправільнага прыкуса. Дарэчы, часцей за ўсё гэтым пакутуюць дзеці, якіх мама не карміла грудзьмі.
Парушэнне прыкуса можа фармі-равацца таксама з-за няправільнага становішча галавы падчас сну, у тым ліку з-за высокай падушкі. Варта прасачыць за дыханнем дзіцяці. Калі яно спіць з адкрытым ротам, трэба пракансультавацца ў оталарынголага. Павялічаныя адэноіды таксама могуць справакаваць няправільны прыкус.
Існуюць эфектыўныя методыкі, якія дазваляюць выправіць эстэтычны дэфект ашчаднымі метадамі. Артадонт навучыць рабіць дзіцяці спецыяльны масаж і гімнастыку, у некаторых выпадках дапаможа апаратная карэкцыя.
Правільнае кармленне ў грудным узросце, своечасовае ўвядзенне ў прыкорм грубай ежы, кансультацыі ў стаматолага і артадонта, адсутнасць шкодных звычак – меры прафілактыкі развіцця няправільнага прыкуса і фарміравання прыгожай, здаровай усмешкі.
Дарэчы, у мінулым годзе ў нашым раёне да зубных урачоў кожнае дзіця звярталася ў сярэднім двойчы. Каля 800 з іх выкананы цэлы комплекс лячэбна-прафілактычных мерапрыемстваў па аздараўленні поласці рота.
Антон ЦАРЫК, зубны фельчар.

Выкарыстана фота з сайта http://grand-yalma.ru