З узнагародай!
Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны за шматгадовую добрасумленную працу, прафесіяналізм, актыўную жыццёвую пазіцыю і ў сувязі з 60-гадовым юбілеем прараб СВК «Ляхавіцкі» Уладзімір ПАПКО; машыніст па здабычы і перапрацоўцы фрэзернага торфу ААТ «ТБЗ Ляхавіцкі» Леанід ГРЫЦКЕВІЧ.
Падзячнае пісьмо райвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу, вялікі асабісты ўклад у эстэтычнае выхаванне падрастаючага пакалення, захаванне і развіццё культуры раёна адрасавана настаўніку Ляхавіцкай ДШМ Алене РАВІНСКАЙ.