Лакальны зарапад
У першую суботу мая СШ №1 г. Ляхавічы прымала самых паспяховых, творчых і спартыўных зорачак горада і раёна. Менавіта тут сабраліся пераможцы раённых, абласных і рэспуб-ліканскіх алімпіяд, конкурсаў, спаборніцтваў. Фестываль «Сузор’е талентаў» – традыцыйная святочна-хвалюючая падзея ў адукацыйным свеце Ляхавіччыны.
І першым павіншаваў юных талентаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Леанід Калбаса.
Разам з вучнямі на сцэну запрашаліся настаўнікі і бацькі. І гэта справядліва, бо настаўнік не проста перадае свае веды, але і «ўлюбляе» ў прадмет, адкрывае магчымасці і здольнасці вучня. А падтрымка бацькоў натхняе і дапамагае рухацца наперад.
Намеснік старшыні райвыканкама Святлана Юрлевіч і начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Святлана Якубоўская жадалі вучням і педагогам новых здабыткаў, поспехаў, настойлівасці, ніколі не баяцца ставіць перад сабой смелыя мэты і старацца іх дасягнуць.
Сёлета была закладзена яшчэ адна традыцыя – заснаваны пераходны памятны знак «Сузор’е талентаў» – за стварэнне ўмоў для працы з адоранымі і высокаматываванымі навучэнцамі, высокія вынікі інтэлектуальнай, даследчай, турысцка-краязнаўчай, творчай дзейнасці. Першым яго ўладальнікам стаў калектыў Малагарадзішчанскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа.
Палітра захапленняў нашых юных землякоў уражвае: удзел у аглядзе-конкурсе дзіцячай творчасці «Добры дзень, свет!», навукова-практычнай канферэнцыі «З навукай у будучыню», грама- дзянска-патрыятычным праекце «Чарнобыль: падзеі, лёсы, памяць», экалагічнай акцыі «Падтрымаем птушак»… Спіс можна працягваць яшчэ і яшчэ. Але відавочна адно: за што б ні браліся юныя ляхавічане, імі кіруе прага да ўдасканалення і імкненне зрабіць для сваёй радзімы штосьці карыснае.
Ірына КУЗЬМІЧ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА. БОЛЬШ ФОТА ТУТ