Я вярнуўся, мама!

У гэтыя дні навабранцы адпраўляюцца ў войска, каб стаяць на варце міру, спакою і шчасця сваёй Радзімы. А наш зямляк ляхавічанін Іван Шклянік ужо выканаў свой грамадзянскі абавязак. Месцам яго службы была граніца, і гэтым многае сказана. Дадому вяртаецца сяржантам! А кветкі нясе самаму дарагому чалавеку – маме.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.