Дынамаўскі тэст-драйв

11 мая ў Мінску адгрымеў фестываль Bright Festival, які стаў генеральнай рэпетыцыяй перад Еўрагульнямі.

Нягледзячы на тое, што ў гэты дзень у сталіцы зарадзіў дождж, на стадыёне «Дынама» ніхто на надвор’е не звяртаў увагу. Правільна сказаць так, у Мінску 11 мая зарадзіў Bright Festival – фестываль, які стаў тэст-драйвам перад самым  штабным мультыспартыўным мерапрыемствам краіны – II Еўрапейскімі гульнямі, якія пройдуць з 21 па 30 чэрвеня. Магчымасці адноўленага стадыёна ў мінулую  суботу пратэсціравалі каля 20 тысяч чалавек. І хоць музычная частка фэсту пачыналася а 18-й гадзіне, запоўнілася пляцоўка каля стадыёна значна раней. Тут гасцей свята чакалі каля 50-ці кропак на фуд-корце і 20 забаўляльных зон, на дзвюх сцэнах ладзіліся музычныя выступленні.

Не згубіцца ў асартыменце варыянтаў адпачынку дапамагалі валанцёры: яны падказвалі, накіроўвалі, праводзілі да  стадыёна і дзяліліся праграмай фэсту. Для іх гэта таксама экзамен: менш чым праз месяц яны будуць дапамагаць зарыентавацца ўжо шматнацыянальным гасцям Еўрагульняў.

 Не дзіўна, што пасля фэсту большасць запісаў у сацыяльных сетках будуць не толькі з хэштэгам #BrightFestival, але і #BSU. Усё проста –  асноўную забаўляльную праграму на сябе ўзялі выкладчыкі і студэнты  Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Сваю зону арганізаваў кожны факультэт навучальнай установы. Любы мог пагуляць са зборнай камандай у баскетбол, бадмінтон, настольны хакей, пазмагацца ў лазертаг. Студэнты гістфака ў гэты вечар ператварыліся ў гістарычных асоб  і з радасцю правялі экскурс у мінулае краіны.  «Псіхалагічная сцежка» запрашала ўсіх жадаючых больш даведацца пра сябе, свой характар, тэмперамент.  Не меншы ажыятаж стварыў атрак- цыён, стылізаваны пад гульню «Ну, пачакай». А якія шыкоўныя фотазоны  падрыхтаваў для гасцей свята БДУ!

Дарэчы, універсітэт з’яўляецца афіцыйным партнёрам II Еўрапейскіх гульняў. Выкласціся па поўнай на  фэсце, прарэпеціраваць і на мульты-спартыўным свяце выдаць клас – за мэту ўзялі студэнты і выкладчыкі БДУ.

Яшчэ адзін партнёр гульняў – Аб’яднаная праграма Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па ВІЧ/СНІДу (ЮНЭЙД) – прапанавала ўсім жадаючым прайсці экспрэс-тэст на ВІЧ па сліне.

Пра фуд-корт. Адным словам: мега-класна! Чаго толькі ні прапаноўвалі шматлікія кафэшкі і фаст-фуды: бургеры, бліны, лаваш, бульбу ў розных варыяцыях і шмат іншых гастранамічных смачнасцяў.

А пасля«запалілі» стадыён  танцамі, песнямі,гучнымі апладысментамі ў суправаджэнні заўсёднага «брава!». Разагрэла публікубеларуская спявачка са шматтысячнай ютубаўскай аўдыторыяй Лера Яскевіч.  Рок-энергетычны зарад ад груп J:MORS  і Milmars атрымаўся проста ўзрыўным. Шумузадала і група «Каста». Па-добраму пахуліганілі пад хіты «Ляпіс-98». А намузычны дэсерт на Bright Festival выступіла неверагодная Святлана Лабада.  Шэсць гадзін музыкі, відовішчныя спецэфекты і іскрамётныя жарты ад вядучага ЯўгеніяБулкі ўзмацнілі атмасеру свята.

Асаблівым стаў  гэты дзень і для матывацыйнага трэнера, майстра спорту, члена Параалімпійскай беларускай зборнай па плаванні, уладальніка чорнага пояса каратэ Аляксея Талая, які на фэсце  атрымаў пасведчанне аб прысваенні ганаровага звання «Зорны пасол II Еўрапейскіх гульняў 2019 года». 

Тэст-драйв дынамаўскіх квадратаў паказаў – стадыён у поўнай гатоўнасці прыняць Еўрагульні. А Bright Festival задаў высокую планку будучым open-air.

Маргарыта КУХТА.

Фотааўтара.

Больш фота ТУТ