Ляхавіцкі боршч за мяжу трапіў
І не толькі боршч, але ў кампаніі з ім расольнік і шчаўе. Дагавор на продаж у Расію 40 тысяч слоікаў кансерваваных нарыхтовак для першых страў падпісаны мясцовым кансервавым заводам і ўжо выконваецца. Як паведаміў дырэктар прадпрыемства Аляксандр Вашчук, пяць машын са слоікамі кансерваў адпраўлены ў суседнюю краіну. Экспартныя пастаўкі будуць працягвацца. Тым больш, што на канвееры ўжо свежанькая, ураджаю гэтага года запатрабаваная прапанова.
Маецца на ўвазе шчаўевая эпапея, першая частка якой у разгары. Пяцігектарнае поле на падсобнай гаспадарцы завода за сезон ста-новіцца ўборачным аб’ектам неаднойчы. Гэтымі днямі тут праводзяць першую зрэзку вітаміннага зяленіва, якое адразу пускаюць у вытворчасць. 40 тон ужо ўбралі і перапрацавалі. Прыкладна палову ад гэтай лічбы плануюць дабавіць у бліжэйшы час, а за сезон мяркуюць атрымаць 240 тон шчаўя.
Гатовую прадукцыю ахвотна бярэ гандлёвая сетка краіны – адзінкавыя вытворцы ў Беларусі кансервуюць гэты від зяленіва. Ляхавіцкая тэхналогія адпрацавана да дасканаласці. Цэны на вітамінную прапанову лаяльныя, смак – праверана натуральны. Цяпер вось дабавіліся і экспартныя адрасы. Сёння 40 працаўнікоў завода забяспечваюць шчаўевую вытворчасць – ад зрэзкі да выпуску гатовай прадук- цыі.
Аляксандр Вашчук расказаў, што прадпрыемства надзвычай зацікаўлена ў развіцці экспарту, шмат працуе над гэтым і што сярод магчымых кропак пастаўкі сваёй прадукцыі за мяжу ў хуткім часе мяркуюць мець кіргізскія адрасы.
На сённяшні дзень экспартныя пастаўкі ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод» складаюць 45 тысяч долараў.
Вольга СВЯТЛОВА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.Больш фота тут