Маладосць душы як стыль жыцця

Бадзёрасць, энергічнасць і маладосць душы – стыль жыцця ветэранаў фізічнай культуры і спорту. Напярэдадні прафесійнага свята ў райвыканкаме ў іх гонар, а таксама ў адрас іх пераемнікаў – сённяшніх трэнераў і фізрукоў – гучалі словы падзякі і віншаванні, былі ўручаны падарункі і ўзнагароды.
Спорт загартоўвае характар, вучыць пераадольваць цяжкасці, а яшчэ стаў модным трэндам, адзначыў старшыня райвыканкама Аляксандр Камінскі і падкрэсліў, што дасягненні нашых ветэранаў і іх шматлікіх вучняў займаюць дастойнае месца на старонках летапісу раёна.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.БОЛЬШ ФОТА ТУТ