Прыёмная слушнасць. Да старшыні раённага Савета дэпутатаў жыхары Ляхавіччыны звяртаюцца з рознымі праблемамі

Да старшыні раённага Савета дэпутатаў Леаніда Калбаса жыхары Ляхавіччыны звяртаюцца з рознымі праблемамі. Кожнай надаецца належная ўвага.

У прыёмную сераду да кіраўніка дэпутацкага корпуса прыйшла за парадай ініцыятыўная група з Мядзведзіч. 29 чэрвеня, у дзень ўрачыстасці святых апосталаў Пятра і Паўла па каталіцкім календары тут будуць ладзіць свята вёскі. Аднайменны касцёл здаўна быў і сёння застаецца духоўным цэнтрам Мядзведзіч. Таму і фэст, які прымеркаваны менавіта да гэтай даты, пачнецца з імшы ў Петрапаўлаўскім касцёле. На свята чакаюць землякоў з усіх куткоў краіны і нават замежжа.
Леанід Калбаса для мясцовых жыхароў чалавек не чужы – некалі ўзначальваў мясцовую школу і добра ведае насельніцтва, мядзведзіцкую гісторыю. Вяскоўцаў цікавіла яго меркаванне наконт арганізацыйнага і культурнага афармлення мерапрыемства. Каб свята ўдалося, адзначыў старшыня райсавета, да яго падрыхтоўкі падключацца і дэпутаты сельсавета, старасты, тамтэйшыя культработнікі.
Заяўнікі закранулі шэраг іншых пытанняў. У прыватнасці, паскардзіліся на адсутнасць у Ганчароўскім аддзяленні паштовай сувязі банкаўскага тэрмінала. Не заўсёды можна зняць з пластыкавай карткі грошы – не хапае наяўнасці, і даводзіцца спецыяльна ехаць у Ляхавічы.
Леанід Калбаса ўзяў пытанне «на аловак».
У гэты ж дзень да старшыні райсавета за садзеяннем у занятасці звярнуўся ляха-вічанін, які некалькі месяцаў назад вярнуўся з месцаў пазбаўлення волі і працяг-лы час не рабіў спроб да працаўладкавання. Леанід Калбаса пытанне вырашыў станоўча – месца працы заяўніку знайшлося.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.