Завершаны першы этап рэстаўрацыі Чырвонага касцёла
Чырвоны касцёл аднавіў знешні выгляд. Завяршыўся першы этап маштабнай рэстаўрацыі адной з самых вядомых славутасцяў Беларусі, паведамляе сайт тэлеканала ОНТ.
У касцёле аднавілі фасады, дахі, замянілі вадасцёкавыя сістэмы. Падчас рэстаўрацыі атрымалася раскрыць арыгінальны падмурак храма. Цяпер, калі скончаны знешнія работы, прыступяць да ўнутраных. Будынак пачатку XX стагоддзя прывядуць у адпаведнасць з пажарнымі і тэхнічнымі нормамі. Для гэтага патрэбна замяніць усе ўнутраныя і знешнія камунікацыі, узмацніць апорныя канструкцый падземнага узроўня, навесці парадак на прылеглай тэрыторыі.
Информация с сайта телеканала ОНТ