Фестывальнае гран-пры. Жыхарка Ляхавіцкага раёна заваявала Гран-пры на Маскоўскім міжнародным фестывалі славянскай музыкі

Фота з архіва «ЛВ»

Для кагосьці цымбалы  народны інструмент, які выдае цудоўныя каляровыя гукі, а для нашай зямлячкі Дар’і Саванчук з аграгарадка Навасёлкі  — даўнае захапленне і прафесійны выбар.
Дар’я вучыцца ў Баранавіцкім музычным каледжы на чацвёртым курсе і ўдзел у разнастайных конкурсах для яе звычайнае самаўдасканаленне творчых здольнасцяў. Два гады назад на Маскоўскім міжнародным фестывалі славянскай музыкі ў намінацыі «Конкурс народных інструментаў» было трэцяе месца. А сёлета яна дасягнула галоўнага прыза – заваявала Гран-пры гэтага конкурсу. Даша сыграла на цымбалах два творы і настолькі ў яе атрымалася гэта выразна і эмацыянальна, што стала лепшай сярод больш як 100 удзельнікаў музычнага іспыта.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.