Святло круглыя суткі. З 25 мая па 5 чэрвеня ДАІ рэспублікі праводзіць спецыяльны комплекс мерапрыемстваў “Увага – дзеці!”

З 25 мая па 5 чэрвеня ДАІ рэспублікі праводзіць спецыяльны комплекс мерапрыемстваў “Увага – дзеці!”. У перыяд акцыі ўключанае бліжняе святло фар абавязкова незалежна ад часу сутак – гэта зробіць аўтамабілі больш заўважнымі на дарозе.

Праз пару дзён для хлопчыкаў і дзяўчынак празвініць апошні ў сёлетнім навучальным годзе школьны званок, а значыць больш часу яны будуць бавіць на вуліцы. Вадзіцелям спатрэбяцца павышаныя ўважлівасць і адказнасць. Задача бацькоў – растлумачыць дзецям важнасць выканання ПДР: перш чым пераходзіць дарогу, неабходна паглядзець па баках, выйсці з-за дрэва – упэўніцца ў адсутнасці транспарту, гуляць не каля праезнай часткі, а на спецыяльнай пляцоўцы. Аматарам язды на веласіпедзе цвёрда ўсвядоміць – катаюцца па веладарожцы, а да 14-гадовага ўзросту наогул нельга выязджаць на вуліцы без дарослых.
Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.